20 траўня 2025, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткойна абнавіў гадавы максімум

10
Курс біткойна абнавіў гадавы максімум

Крыптавалюта паднялася вышэй за $38 тысячаў.

Курс біткойна (BTC) у моманце дасягнуў адзнакі $38 035 у пары да стэйблкойна Tether USD (USDT) на біржы Binance, што стала новым максімумам 2023 года. Роўна год таму, 24 лістапада 2022 года, першая крыптавалюта гандлявалася блізу адзнакі $ 16600. Такім чынам, за мінулы год біткойн вырас амаль на 130%.

Пачынаючы з 10 лістапада біткойн гандлюецца ў дыяпазоне $35600–38000. На думку некаторых аналітыкаў, падобная кансалідацыя кошту з'яўляецца пазітыўнай прыкметай для далейшага ўзыходнага руху.

З першай дзясяткі найбуйнейшых у капіталізацыі крыптавалютаў найбольш прыкметную станоўчую дынаміку дэманструюць Dogecoin (DOGE) – 1,87%, Ethereum (ETH) – 1,83%, Cardano (ADA) – 1,91%. Пры гэтым ETH за апошнія сем дзён вырас мацней за астатнія буйныя манеты, за тыдзень ягоны кошт павялічыўся на 7,17%.

У сярэдзіне кастрычніка біткойн пачаў імклівы рост на фоне навінаў пра магчымае ўхваленне спотавага біткойн-ETF з боку Камісіі каштоўных папераў і біржаў ЗША (SEC). Менш чым за месяц курс галоўнай крыптавалюты вырас амаль на $10 тыс.

На гэты момант адразу некалькі буйных інвестыцыйных кампаній чакаюць ухвалення ўласных ETF на біткойн з боку Камісіі каштоўных папераў і біржаў ЗША. Запуск такіх ETF уважаецца ў крыптасупольнасці за каталізатар новага бычынага цыклу на рынку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках