У Беларусі ўнеслі важныя змены ў правілы здачы экзамену на правы кіроўцы
4- 24.11.2023, 10:15
- 10,202

Што памянялася?
"Палата прадстаўнікоў" у другім чытанні прыняла змены ў закон "Аб дарожным руху". У законапраекце прадугледжаны новыя правілы здачы практычнага экзамену на пасведчанне кіроўцы.
З дакумента вынікае, што неўзабаве здаваць іспыты ў Беларусі будучы кіроўца, які навучаўся на аўтамабілі з механічнай КПП, зможа як на "механіцы", так і на "аўтамаце". На гэты момант іспыт можна здаваць на аўтамабілі толькі з той трансмісіяй, на якой чалавек навучаўся.
Цяпер жа спецыялісты прыйшлі да высновы, што практычныя навыкі, атрыманыя будучым кіроўцам у ходзе навучання кіраваннем аўтамабілямі з механічнай трансмісіяй, павінны быць дастатковымі і для кіравання аўто з аўтаматычнай каробкай перадач.
У верасні 2022 года будучыя беларускія кіроўцы атрымалі магчымасць вучыцца ў аўташколах і здаваць экзамен у ДАІ на машынах з аўтаматычнай каробкай перадач. Раней была магчымасць вучыцца толькі на аўто з "механікай".