22 траўня 2025, Чацвер, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец 157 разоў перавысіў хуткасць у Беларусі

6
Расеец 157 разоў перавысіў хуткасць у Беларусі

Колькі яму каштавалі штрафы?

За мінулы год на кантрольным пункце «Рэдзькі» на мяжы Віцебскай вобласці і РФ супрацоўнікі ДАІ склалі амаль 50 тысяч пратаколаў на кіроўцаў-замежнікаў. Рэкардсмэнам стаў расеец, які 157 разоў перавысіў хуткасць у Беларусі, паведамілі агенцтву «Мінск-Новості» у ДАІ.

Усіх вінаватых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці, зафіксаванай з дапамогай фотарадараў. Яны заплацілі штрафаў на агульную суму больш за 1,5 млн рублёў.

- За 5 км да пункта ўсталяваная спецыялізаванае абсталяванне, якое фіксуе аўтамабілі з замежнымі нумарамі і спраўджвае іх у базе парушэнняў. Калі высвятляецца, што раней на аўтамабілі перавысілі хуткасць, то адпаведная інфармацыя перадаецца на пункт. Далей інспектар ДАІ спыняе аўтамабіль, тлумачыць кіроўцу, што ён парушыў. На пункце яму дэманструюць фатаграфію з пазначэннем месца, даты і часу перавышэння хуткасці, друкуюць пастанову і прапануюць на месцы з дапамогай тэрмінала выплаціць штраф, — расказаў начальнік аддзела ДАІ Дубровенскага РАУС Павел Спічонак.

Паводле ягоных слоў, трапляюцца рэкардсмэны ў колькасці нявыплачаных штрафаў. На рахунку асобных зухаў — дзясяткі парушэнняў ПДР. У 2016 годзе 47-гадовы кіроўца з Расеі ў 157 разоў перавысіў хуткасць на беларускіх дарогах. У выніку ён змушаны быў выплаціць шматлікія штрафы на агульную суму 7612 рублёў.

Нагадаем, 14 лістапада ўвайшло ў дзеянне пагадненне Беларусі і Расеі аб узаемным прызнанні штрафаў за парушэнні ПДР.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках