Форвард каманды Бэльгіі Лукаку забіў Азербайджану чатыры галы за 20 хвілін
7- 19.11.2023, 21:51
- 4,494

Бэльгійцы ўжо забяспечылі сабе ўдзел у фінальным турніры Еўра-2024.
Нападнік "Ромы" і каманды Бэльгіі Рамэлу Лукаку аформіў покер у першым тайме матчу адборачнага турніру з камандай Азербайджана.
Гульня праходзіць у Брусэлі, у другім тайме лік 4:0 на карысць гаспадароў.
Лукаку забіў на 17-й, 26-й, 30-й і 37-й хвілінах.
З 24-й хвіліны азербайджанцы гулялі ў дзесяцёх пасля выдалення Эдзі Ісрафілава.
Бэльгійцы раней ужо забяспечылі сабе выхад у фінальную частку турніру, каманда Азербайджана займае чацвёртае месца ў групе F.