Мбапэ хутчэй за Мэсі і Раналду забіў 300 галоў за кар'еру
2- 19.11.2023, 17:17
- 4,220

Французскі футбаліст назваў сваё дасягненне "смешным".
Нападнік “Пары Сен-Жэрмэн” і каманды Францыі Кіліян Мбапэ ў матчы кваліфікацыі Еўра-2024 з Гібралтарам аформіў 17-ы хет-трык і дасягнуў адзнакі 300 галоў за кар'еру.
Французы атрымалі найбуйнейшую перамогу ў гісторыі, распляжыўшы Гібралтар з лікам 14:0.
Мбапэ змог дасягнуць адзнакі на 300 мячоў да 25-годдзя, чаго не ўдалося ў свой час ні Крыштыяну Раналду, ні Ліянелю Мэсі.
У Мбапе 46 галоў у 74 матчах за каманду Францыі — гэта трэці вынік у гісторыі каманды, больш толькі ў Цьеры Анры (51) і Аліўе Жыру (56).
Форвард ПСЖ пры гэтым назваў сваё дасягненне "смешным".
“Ёсць гульцы, якія забілі за кар'еру 800 ці 850 галоў. 300 - проста смешна. Я павінен працягваць далей і гуляць яшчэ лепш за клуб і нацыянальную каманду”, - цытуе Мбапе Goal.com.
Раналду ў верасні стаў першым гульцом, які забіў 850 галоў за кар'еру. У Мэсі 821 мяч.