У чэмпіянаце Беларусі ў баскетболе сярод жанчынаў гульні заканчваюцца з непрыстойным лікам
4- 18.11.2023, 20:27
- 5,576

Часам з перавагай 100 балаў.
У чэмпіянаце Беларусі ў баскетболе сярод жанчынаў у гэтым сезоне ўвесь час фіксуюцца вынікі з вялікай перавагай адной з камандаў – нават больш за 100 балаў. Гэта дыскрэдытуе ўзровень турніру, які ўважаецца за галоўнае клубнае спаборніцтва ў краіне, піша «Люстэрка».
У чэмпіянаце Беларусі-2023/24 удзельнічаюць 10 камандаў: «Гарызонт» і «Гарызонт-2» (Менская вобласць), «Менск», моладзевая каманда «Менска», «Алімпія» (Гародня), РГУАР (Менск), «Гомельскія Рысі», моладзевая каманда «Гомельскіх Рысей», «Вікторыя» (Гародня) і «БАК Вікторыя» (Берасце).
З пачатку турніру (першыя гульні адбыліся 23 верасня) ужо ў чатырох матчах адна каманда перамагла ў другой з перавагай больш за 100 балаў, што нонсэнс для прафесійнага баскетболу. Так, «Менск» разграміў «БАК Вікторыю» – 139:18, маладзёжку «Гомельскіх Рысей» – 138:36 і «Вікторыю» – 142:20. «Гарызонт» уволю паздзекаваўся з «БАК Вікторыі» – 121:18.
Яшчэ ў 15 (!) гульнях перавага аднаго з спаборнікаў склала больш за 50 балаў.