Расейскі тэнісіст зладзіў істэрыку праз паразу на прэстыжным турніры
8- 15.11.2023, 20:45
- 17,290

Спартовец шакаваў гледачоў.
Расейскі тэнісіст Андрэй Рублёў вызначыўся скандальным учынкам падчас паразы на паядынку, псіхануўшы праз няўдалую гульню. Інцыдэнт адбыўся на Выніковым чэмпіянаце ATP-2023 падчас супрацьстаяння з другой ракеткай свету гішпанцам Карласам Алькарасам.
Журналісты паведамляюць, што, саступіўшы гейм на сваёй падачы, расеец пачаў біць сябе ракеткай, не ў сілах стрымаць эмоцыі. Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365», адзначае a target="_blank" href=https://sport.dialog.ua/284843_1700066872>dialog.ua.
Цягам 10 секундаў Рублёў біў ракеткай аб сваю нагу, пасля чаго кінуў яе на ляжалую на зямлі торбу. У выніку паядынак закончыўся перамогай гішпанца ў двух сэтах, а расейскі тэнісіст страціў нават тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф прэстыжнага турніру.