Вядомы расейскі футбаліст асудзіў вайну і з'ехаў у Гішпанію
7- 14.11.2023, 13:58
- 7,912

Васіль Берэзуцкі ўжо некалькі месяцаў жыве ў Марбэльі.
Былы футбаліст каманды Расеі Васіль Беразуцкі пераехаў у Гішпанію. Уладальнік Кубка УЕФА ў складзе маскоўскага ЦСКА і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, які асудзіў вайну сваёй краіны супраць Украіны, надумаў перабрацца ў Марбелью.
Пра гэта Берэзуцкі заявіў у інтэрв'ю YouTube-каналу журналіста Нобеля Арустамяна. Былы цэнтральны абаронца, які правёў 101 матч у складзе нацыянальнай каманды, пры гэтым прызнаўся, што марыць аб жыцці ў міры і бяспецы. «Цяпер я мару пра тое, каб ва ўсім свеце быў мір. Было спакойна, бяспечна, каб чалавецтва нарэшце задумалася і зразумела, што некаторыя рэчы не патрэбныя», – сказаў Васіль.
Ён таксама дадаў, што ў Гішпаніі знаходзіцца ўжо некалькі месяцаў і абраў гэту краіну для жыцця. Расеец таксама пачаў вучыць мову.
«Знаходжуся тут восем месяцаў. Чаму Марбелья? Падабаецца. Я ў Барсэлону спачатку паехаў, потым у Марбелью. Чаму не застаўся ў Барсэлоне? Марбелья лепшая. Надвор'ем, прынамсі, зімой, ежай плюс яшчэ атмасферай. Досыць шмат людзей з Расеі, з кім можна паразмаўляць. Дзеці ходзяць у школу ў Марбельі. У найбліжэйшыя гады збіраюся жыць у Гішпаніі», - рэзмаваў экс-футбаліст.