Чаму Беларусь павінна стаць сябрам NАТО?
14- Зміцер Бандарэнка
- 5.10.2023, 17:35
- 12,530

Геапалітыка краіны сёння і ў найбліжэйшай будучыні.
У суботу 7 кастрычніка ў Варшаве каардынатар грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь Зміцер Бандарэнка выступіць з лекцыяй «Геапалітыка Беларусі ў сучасных варунках».
Як дэмаграфічны выбух у Хартлэндзе паўплываў на пачатак вайны ва Украіне? Будучыня Беларусі ў ЕЗ ці Балта-Чарнаморскім Звязе? Ці трэба Беларусі станавіцца нейтральнай краінай?
На гэтыя і іншыя пытанні беларускі палітык адкажа ў сваім выступе.
Сустрэча пройдзе ў рамках адкрытага замежнага Сойму руху салідарнасці «Разам», куды Зміцер Бандарэнка запрошаны ў якасці экспэрта.
Запрашаюцца ўсе ахвочыя.
Адрас: Dom Wschodni, plac Konstytucji 6, 00-550, Warszawa
Пачатак: субота, 7 кастрычніка, 16-00