22 траўня 2025, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскага святара аштрафавалі за падпіску ў Instagram

2
Гарадзенскага святара аштрафавалі за падпіску ў Instagram

Мабільны тэлефон забралі як «прыладу ўчынення правапарушэння».

Праваслаўнага святара Андрэя Наздрына з Гародні аштрафавалі на 15 базавых адзінак (555 рублёў) паводле артыкула аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Наздрына затрымалі не так даўно, праверылі ягоны тэлефон і сацсеткі і знайшлі падпіску на інстаграм гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча. Сацсеткі Кулевіча прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 года, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

АНДРЭЙ НАЗДРЫН. ФОТА: T.ME/CHRISTIANVISION

Наздрына судзілі 4 кастрычніка. Ён атрымаў штраф, а ягоны мабільны тэлефон канфіскавалі як «прыладу ўчынення правапарушэння».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках