4 траўня 2024, Субота, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшнейшы за атамную вайну

14
Страшнейшы за атамную вайну
Ірына Халіп

Лукашэнка ў ролі непрыгожай сяброўкі.

Ёсць на бязмежных тэлеграм-прасторах сімпатычны парадыйны канал пад назвай “Советская Белоруссия”. Пішуць там прыкладна ў тым жа стылі, што і "саўбелія", толькі смешна і наадварот. І часам праводзяць апытанні чытачоў.

Дык вось, днямі там з’явілася апытанне: што вы вылучыце – Лукашэнку ці ядзерную вайну? І 90 адсоткаў падпісчыкаў адказалі: ядзерную вайну. Потым, вядома, у канал прыйшлі робаты Ярмошынай і пачалі накручваць галасы на карысць Лукашэнкі, каб даказаць: ён лепшы за ядзерную вайну. Але змяніць вынікі галасавання нават робатам Ярмошынай было не пад сілу: жывыя падпісчыкі працягвалі галасаваць за ядзерную вайну супраць Лукашэнкі.

Я на секунду ўявіла сабе працяг фантазіі аўтараў канала з выкарыстаннем іншых відаў зброі масавага знішчэння. Вы за Лукашэнку ці за хімічную зброю? Вы за Лукашэнку ці за выкарыстаннн іпрыту? Вы за Лукашэнку ці за сібірскую язву? Баюся, нават пры такім раскладзе ў яго няма шанцаў. Не таму, што людзям хочацца вайны з выкарыстаннем зброі масавага знішчэння, а таму, што ў дачыненні да Лукашэнкі прыназоўнік «за» беларус у прынцыпе не можа выкарыстоўваць: язык не паварочваецца, а рука не слухаецца. “За Лукашэнку” - гэта грубая граматычная памылка, гэта супраць найпрасцейшых моўных правілаў. Вось і не атрымліваецца ні ў каго. А што там у процівагу - ядзерная вайна, пацучыная атрута, прагляд ролікаў сясцёр Груздзевых, - ужо ўсё адно.

І гэта, мабыць, адзіны праект, які ў выкананні Лукашэнкі стаўся звышпаспяховым: поўная змена лінгвістычных правілаў, калі займеннік і імя ўласнае, ва ўсялякіх іншых камбінацыях спалучаныя, менавіта ў гэтым выпадку - «за» і «Лукашэнка» - разбягаюцца ў розныя бакі. Кожная сучасная мова, вядома, зазнае змены і наогул пластычная, яна прымае запазычанні і неалагізмы, адпраўляе ў старыя тлумачальныя слоўнікі якія выйшлі з выкарыстання слова з пазнакай “арх”. (архаізм), але гэта працэс няхуткі. А так, каб за нейкія пару дзесяцігоддзяў цалкам выключыць з ужытку адно словазлучэнне, пры тым, што імя ўласнае яшчэ суздром жывое і нават рухаецца, - для гэтага трэба было вельмі пастарацца. Але Лукашэнка сапраўды стараўся. І дабіўся. “Страшнейшая за атамную вайну” - так мы ў падлеткавым узросце пра брыдкіх сябровак зласловілі. Цяпер і зласловіць не трэба - вось ён, жывы, страшнейшы за атамную вайну.

Дарэчы, пра брыдкіх сябровак. Раней меркавалася, што непрыгожая сяброўка - гэта абавязковы атрыбут кожнай цытры: на фоне гэтай самай небаракі цытра блішчыць, зіхаціць усімі гранямі, выглядае прывабна, а таму цягае яе за сабой паўсюль, выпускаючы наперад, каб пасля ўвайсці пераможцай і збіральніцай. Дык вось, Лукашэнка, мяркуючы з усяго, не зразумеў, што доўгія гады ён знаходзіцца ў ролі брыдкай сяброўкі пры Пуціне. На фоне таго, што вычвараў Лукашэнка, Пуцін заўсёды выглядаў амаль прыстойна. “Вось, глядзіце, - ківаў Пуцін на непрыгожую сяброўку, - у яго тысячы палітвязняў, а ў мяне ўсё ж парачка дзясяткаў нейкіх невыразных лібералаў. У яго ніводнага незалежнага журналіста ў краіне не засталося - усе сядзяць ці ўцяклі, - а ў мяне Муратаў па Маскве свабодна ходзіць. У яго палітзэкі ў турмах мруць, а ў мяне сядзяць здаровенькія”. І нават на фоне вайны – я сама нядаўна чула рэплікі заходніх калег – пра Расею кажуць: “Не, усё ж там не такі жудасны рэжым, як у Беларусі; там нейкія медыі застаюцца, там праваабарончыя арганізацыі яшчэ працуюць, там Навальнага з Кара-Мурзай у спіс тэрарыстаў не ўносяць. Ну так, вайна, гэта жахліва, але маштаб рэпрэсій усё ж несупастаўны з беларускімі”. Гэта ўсё дзякуючы брыдкай сяброўцы, якая сапраўды – страшнейшая за атамную вайну.

Ірына Халіп, адмыслова для Charter97.org

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках