19 траўня 2025, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына абвесціла пра вылучэнне новай дапамогі Украіне

5
Нямеччына абвесціла пра вылучэнне новай дапамогі Украіне

Сярод іншага, у новую партыю ўвайшлі радыёстанцыі для танкаў Leopard.

Нямеччына абвесціла пра вылучэнне Украіне новай партыі дапамогі. У яе ўвайшлі ўсюдыходы, цягачы, тэрміналы спадарожнікавай сувязі, аўтамабілі для аховы мяжы і да таго падобнае.

Пра гэта гаворыцца ў абноўленым пераліку зробленай дапамогі, апублікаваным на a target="_blank" href=https://www.bundesregierung.de/breg-de/schwerpunkte/krieg-in-der-ukraine/lieferungen-ukraine-2054514>сайце нямецкага ўраду. Сярод іншага, у новую партыю ўвайшлі радыёстанцыі для танкаў Leopard.

Таксама Украіна атрымае такую дапамогу:

– 14 усюдыходаў Bandvagn 206;

– мостаўкладнік Biber;

– 2 інжынерныя машыны WiSENT 1 MC;

– 99 тэрміналаў спадарожнікавай сувязі;

– 21 аўтамабіль для аховы мяжы;

– 20 тысячаў ахоўных акуляраў;

– 239 крыптафонаў;

– 7 цягачоў HX81 і 8 прычэпаў да іх;

– камплект для дронаў Vector;

– 32823 боепрыпасаў калібру 40 мм для гранатамётаў;

Акрамя таго, Берлін дасць Кіеву 1202 інфузійныя помпы. Гэта медыцынскае абсталяванне, прызначанае для бесперапыннага ўвядзення прэпаратаў з дакладным дазаваннем цягам доўгага часу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках