«Лукашэнка - ідэйны паслядоўнік Гітлера»
22- 2.10.2023, 19:58
- 16,226

Рада БНР жорстка адказала Генеральнай пракуратуры.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла «да ведама» інфармацыю крымінальным пераследзеаб , распачатым у дачыненні да яе Генеральнай пракуратурай Беларусі. І адказала на абвінавачанні.
Рада БНР у сваім тэлеграм-канале адзначыла, што пераслед з боку Генеральнай пракуратуры «ніякім чынам не паўплывае на дзейнасць Рады БНР, яе ўзаемадзеянне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і яе падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду і незалежнасць Украіны».
У Радзе назвалі «заведама ілжывымі і абсурднымі» заявы аб адмаўленні Радай БНР незалежнасці беларускай дзяржавы, бо менавіта Рада БНР 25 сакавіка 1918 года «абвясціла аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, ад чаго вядзе свой адлік гісторыя сучаснай суверэннай Беларусі». Таксама падкрэсліваецца, што Рада БНР «неаднаразова асуджала таталітарныя рэжымы, якія ўчынялі злачынствы на тэрыторыі Беларусі, уключаючы рэжым нямецкіх нацыянал-сацыялістаў».
«Рада БНР заяўляе, што Лукашэнка - адзіны кіраўнік сучаснай еўрапейскай дзяржавы, які з'яўляецца адкрытым ідэйным паслядоўнікам як савецкага, так і гітлераўскага рэжымаў», - адзначылі ў заяве.
Там нагадалі, што Лукашэнка публічна рабіў антысеміцкія заявы, выказваў захапленне палітычнымі практыкамі Адольфа Гітлера і «выбудаваў палітычную сістэму Беларусі ў адпаведнасці з гітлераўскімі прынцыпамі пагарды да дэмакратычных свабод і правоў чалавека, пагарды да парламенцкай дэмакратыі, а таксама канцэнтрацыі абсалютнай улады».