На твары ў Пуціна заўважылі дзіўную пляму на фоне чутак пра цяжкую хваробу
28- 2.10.2023, 18:49
- 22,930

Яе разглядзелі на відэазапісе з нядаўнім зваротам гаспадара Крамля.
На фоне чутак пра цяжкую хваробу расейскага дыктатара Пуціна, у яго на твары заўважылі дзіўную пляму. Яе разглядзелі на відэазапісе з нядаўнім зваротам кіраўніка Крамля.
«Уладзімір Пуцін быў заўважаны з таямнічай цёмнай плямай на лбе на фоне таго, як працягваюць распаўсюджвацца чуткі пра яго анкалагічнае захворванне і слабое здароўе», - піша брытанскі таблоід The Sun (пераклад - «Уніян»).

Журналісты заўважылі пляму на лбе ў Пуціна ў відэа, якое ён запісаў з нагоды так званай «гадавіны» юрыдычна нікчэмнай анэксіі акупаваных украінскіх тэрыторый пасля правядзення там «рэферэндумаў». 30 верасня Крэмль прапаноўваў адзначыць як «дзень уз'яднання».
Выданне не прыводзіць каментараў лекараў, аднак нагадвае, што ўжо неўзабаве Пуціну споўніцца 71 год. Рэпарцёры таксама нагадалі, што раней было нямала чутак аб стане здароўя расейскага дыктатара. СМІ неаднаразова пісалі, што Пуцін сур'ёзна хворы: яму прыпісвалі рак падстраўнікавай залозы і шчытападобнай залозы, а таксама хвароба Паркінсона. Таксама паведамлялася, што лекі, якія ён прымае, сур'ёзна ўплываюць на прыняцце пастаноў наконт расейскай вайны супраць Украіны.
Здароўе Пуціна: што вядома пра стан дыктатара
Ужо некалькі месяцаў у СМІ актыўна ходзяць чуткі аб цяжкай хваробе расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. У траўні 2023 года начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў паведамляў, што кіраўнік Крамля, імаверна, хворы на рак.
У той жа час спецыялісты гавораць, што праблемы ў Пуціна не толькі з фізічным здароўем, але і з ментальным. Так, псіхіятр, клінічны і медыцынскі псіхолаг Ціна Берадзэ заявіла, што дыктатар пакутуе на псіхапатыю. Яна заўважыла, што псіхапатаў вельмі цяжка распазнаць, бо яны выдатныя маніпулятары.