Няўзораў: 95 % франтавых оркаў Пуціна — гэта баязлівыя асобіны ў роспачы
3- 2.10.2023, 17:06
- 13,084

Ад панічных уцёкаў з пазіцый іх утрымліваюць толькі накіраваныя ім у спіны кулямёты «кадыраўцаў».
Праўда — вельмі пацешная рэч. Але яна гетэрагенная і мае самае рознае паходжанне, піша вядомы публіцыст Аляксандр Няўзораў.
Праўда ад інтэлектуала добрая, але заўсёды падазроная.
Самай жа каштоўным тыпам праўды застаецца "La verita da uno sciocco", г.зн. "праўда ад дурня".
Дэпутат ДД РФ Сямігін ідэальна пасуе пад вызначэнне "дурань". Ягоная дурасць крышталёва чыстая, узровень развіцця істотна ніжэйшы за норму.
З мноства прычын ён проста не здольны фантазіяваць, фільтраваць, выдумляць і хоць неяк "ператраўляць" інфармацыю.
Ён і выкладвае ў "неператраўленым" выглядзе ўсё, што яму вядома з прычыны ягонага службовага становішча і т.зв. "допускаў" (старшыня камітэта ДД).
Так, усё праўда.
95% франтавых оркаў пуціна — гэта баязлівыя асобіны ў роспачы. Ад панічных уцёкаў з пазіцый іх утрымліваюць толькі накіраваныя ім у спіны кулямёты «кадыраўцаў».
Усё гэта вядома і так, але дзякуючы дурному дэпутату — сёння мае афіцыйнае пацвярджэнне.
«Героі» вайны існуюць толькі ў хворым уяўленні Пуціна і татальнай хлусні прапаганды.
Оркаў прывёў у акопы страх рэпрэсій, а ўтрымлівае ў іх — страх расстрэлу.

