4 чэрвеня 2025, Серада, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія плыўчыхі адмовіліся ад дзяржаўнага сцяга і гімна на міжнародных спаборніцтвах

8
Беларускія плыўчыхі адмовіліся ад дзяржаўнага сцяга і гімна на міжнародных спаборніцтвах
Настасся Шкурдай
ФОТА: VB.BY

Іх праверыць спецыяльная камісія.

Чатыры беларускія плыўцы атрымалі нэйтральны статус і, такім чынам, змогуць браць удзел у спаборніцтвах Міжнароднай федэрацыі плавання (World Aquatics), піша telegraf.news.

Выступаць пад нэйтральным сцягам у спаборніцтвах пад эгідай World Aquatics дазволілі беларускаму плыўцу Іллю Шымановічу, якому належыць сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 мэтраў брасам у 25-мэтровым басейне, і тром лідэркам жаночай нацыянальнай каманды ў плаванні — Настассі Шкурдай, Аліне Змушко і Настассі Куляшовай.

Акрамя таго, як паведаміў партал "Матч ТВ", да ўдзелу ў спаборніцтвах Міжнароднай федэрацыі плавання таксама дапусцілі трэнера з Беларусі Андрэя Ліпніцкага.

Нагадаем, World Aquatics у верасні гэтага года прыняла пастанову часткова зняць дзейныя абмежаванні і дапусціць беларускіх ды расейскіх плыўцоў да спаборніцтваў у нэйтральным статусе. На падставе рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта федэрацыя распрацавала крытэрыі для допуску спартоўцаў з Беларусі ды Расеі.

Удзельнічаць ім дазволілі толькі ў індывідуальных дысцыплінах, а спецыяльная група, створаная пры Міжнароднай федэрацыі плавання, перад допускам мае спраўджваць спартоўцаў на "адсутнасць актыўнай падтрымкі ўварвання Расеі ва Украіну", а таксама выкананне антыдопінгавых правіл, гаварылася ў вераснёўскай заяве World Aquatics.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках