4 чэрвеня 2025, Серада, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ выпадкова паказалі сакрэтныя адрасы ГРУ і службы Пуціна

У РФ выпадкова паказалі сакрэтныя адрасы ГРУ і службы Пуціна
Фота: Getty Images

Апублікавалі звесткі аб'ектаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

У Расеі ў публічным доступе знайшлі адрасы сакрэтных аб'ектаў спецслужбаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Пералік будынкаў Галоўнай управы выведкі Генеральнага штаба УС РФ (ГРУ) і Федэральнай службы аховы (ФСА) пазначаны ў дакуменце "Спецыяльная група" як спіс дамоў, дзе не мае быць вымыканняў святла.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтр "Дасье".

Супрацоўнікі праекту, што быў пачаты расейскім апазіцыянерам Міхаілам Хадаркоўскім, апублікавалі звесткі з маскоўскімі і пецярбуржскімі адрасамі ГРУ і сакрэтнай службы дыктатара Уладзіміра Пуціна і не толькі.

Як зазначаецца ў публікацыі, спіс, што быў апублікаваны на сайце мэрый, ахоплівае шэраг "звышсакрэтных" урадавых аб'ектаў і дамоў, што належаць спецслужбам, а таксама склады баявых прыпасаў, канспірацыйных баз, вайсковых часцін ды іншае.

«Як даведацца, дзе ў Маскве схаваныя самыя сакрэтныя ўстановы Расеі, дзе ў Прымор'і дыслакаваныя вайсковыя часціны або дзе ў Бранскай вобласці ўсталяваныя дадатковыя памежныя варты? Дастаткова знайсці на сайце адміністрацыі кожнага рэгіёну Расеі дакумент з мудрагелістай назвай «Пералік спажыўцоў электрычнай энэргіі (магутнасці), абмежаванне рэжыму спажывання электрычнай энэргіі якіх можа прычыніцца да эканамічных, экалагічных, сацыяльных наступстваў», — гаворыцца ў матэрыяле.

Сам файл падаецца пад назвай "Асобная група". 434-старонкавы дакумент падпісалі кіраўнік дэпартамента ЖКГ Вячаслаў Тарсуноў і дырэктар кампаніі «Масэнэргазбыт», а ўхвалены ён быў кіраўніком расейскай сталіцы Сяргеем Сабяніным.

У «Дасье» звярнулі ўвагу, што найбольшая канцэнтрацыя такіх аб'ектаў размешчаная ў абшары Сярэбранага Бора, а больш за ўсё адрасоў у пераліку замацавана за ФСА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках