4 чэрвеня 2025, Серада, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі за восем месяцаў звольнілі амаль 500 тысяч чалавек

3
У Беларусі за восем месяцаў звольнілі амаль 500 тысяч чалавек

Колькасць занятых у эканоміцы далей скарачаецца.

У Беларусі за восем месяцаў года звольнілі 485,5 тысячы чалавек, што на 61,47 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу. Такія звесткі апублікаваныя Белстатам. У справаздачу камітэта не ўключаюцца малыя і мікрапрадпрыемствы без арганізацыйнай падпарадкаванасці.

Трэба адзначыць, што ў жніўні Белстат упершыню са студзеня паведаміў аб росце колькасці занятых у эканоміцы. Мяркуючы з усяго, іх прырост адбыўся якраз за кошт дробных прадпрыемстваў ды іншых формаў занятасці, не ўключаных у справаздачу аб звальненні і ўладкаванні на працу, бо, паводле ягоных звестак, у жніўні беларускія прадпрыемствы звольнілі 93,9 тысячы чалавек, а прынялі на працу толькі 79,56 тысячы, або на 14,35 тысячы менш.

Баланс на карысць звальненняў далей складваецца ў тыпе дзейнасці "інфармацыя і сувязь". У жніўні на працу было прынята 1147 чалавек, або на 429 менш, чым звольнена. Агулам за восем месяцаў гэты тып дзейнасці пазбавіўся больш як 5,5 тысячы работнікаў: было прынята на працу 7,4 тысячы чалавек, а звольнена 13 тысяч. Трэба адзначыць, што сёлета адзначаецца тэндэнцыя да росту колькасці працаўладкавання на тып дзейнасці сувязь».

У апрацоўчай прамысловасці баланс таксама складаецца на карысць звальненняў. У жніўні было звольнена амаль 14,6 тысячы чалавек, што на 275 больш, чым было прынята на працу, а за восем месяцаў колькасць звальненняў дасягнула 81,3 тысячы чалавек, што на 3,5 тысячы больш за працаўладкаванне.

У выніку васьмі месяцаў колькасць звальненняў перасягнула колькасць уладкаванняў у будаўніцтве (-3338), гандлі і рамонце аўтамабіляў і матацыклаў (-9627), сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (-1836), транспартнай дзейнасці і лагістыцы (-4397), фінансавай і страхавой дзейнасці (-1235), адукацыі (-18959), дзяржаўным кіраванні (-699), ахове здароўя (-2750).

Працаўладкаванняў было больш, чым звальненняў у навуковых даследаваннях і распрацоўках (+503), асобных падгалінах прамысловасці, напрыклад, у машынабудаванні (+1393).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках