4 чэрвеня 2025, Серада, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы будуць судзіць палітычную зняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк

2
У Рэчыцы будуць судзіць палітычную зняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Суддзя - Станіслаў Іванюценка.

У Рэчыцы сёння, 2 кастрычніка, мае пачацца суд над берасцейскай актывісткай грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Палінай Шарэндай-Панасюк<>/b. Тэрмін ейнага зняволення скончыўся яшчэ 6 жніўня, але на волю яе не выпусцілі, выставіўшы абвінавачанне паводле артыкуле аб заўзятым непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі — ужо другі раз.

Паліна Шарэнда-Панасюк абвінавачваецца ў заўзятым непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі (ч.1 арт.411 КК), піша «Вясна». Разглядаць справу будзе Рэчыцкі раённы суд, выконваць ролю суддзі — Станіслаў Іванюценка, які неаднаразова выносіў прысуды паводле «пратэставых» адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў.

Паводле гэтай частцы артыкула 411 КК прадугледжанае пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках