Беларускія памежнікі нечакана апусцілі лукашэнкаўскі сцяг на мяжы з Украінай
7- 1.10.2023, 21:38
- 23,358

Гэта адбылося ў момант агульнаўкраінскай хвіліны маўчання.
Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах апублікаваны ролік, на якім прыспускаецца лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сцяг у пункце пропуску «Махро». У гэты момант з украінскага боку гучыць паведамленне аб агульнанацыянальнай хвіліне маўчання ў памяць аб абаронцах краіны.
Мяркуючы з дарожных паказальнікаў з назвай ракі Стаход, ролік зняты на памежным пераходзе Махро (з украінскага боку Дольск) у Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці.
Супадзенне гэта ці наўмысныя дзеянні беларускіх памежнікаў, якія такім чынам выявілі салідарнасць з Украінай, невядома. Дзяржаўны памежны камітэт пакуль гэта ніяк не пракаментаваў.