5 чэрвеня 2025, Чацвер, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каму і за што давядзецца плаціць падвышаны падаходны падатак у Беларусі

Каму і за што давядзецца плаціць падвышаны падаходны падатак у Беларусі

Пра гэта расказалі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Фізічным асобам, якія займаюцца прадпрымальніцтвам без дзяржаўнай рэгістрацыі або незаконнай дзейнасцю як ІП, давядзецца плаціць падвышаны падаходны падатак. Падобныя факты перыядычна фіксуюць спецыялісты Міністэрства падаткаў і збораў.

Для тых, хто працуе як ІП без дзяржаўнай рэгістрацыі, падаходны падатак з гэтага года складае 26 адсоткаў. Раней ён быў на ўзроўні 20 адосткаў. Але калі працаваць без такіх парушэнняў, то на сёння стаўка збору складае тыя ж 20%.

У МПЗ таксама адзначылі, што прадпрымальніцкая дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі пагражае нават адміністрацыйнай адказнасцю. Фігурант можа атрымаць штраф.

Каму яшчэ налічаць падвышаны падаходны падатак

З 20 да 26% у пачатку гэтага года паднялі падаходны падатак за заробкі ў канвертах. Калі гэтыя грошы выплачваюць без парушэнняў, то на сёння стаўка роўная 13%.

З 2023 таксама паднялі падатак на перавышэнне выдаткаў над даходамі - да 26%. Раней гэты збор, які спаганяюць з сумы перавышэння, складаў 20 адсоткаў. Цяпер падатковая можа праверыць, як вы зарабляеце і выдаткоўваеце. Неяк спецыялісты-падаткавікі зацікавіліся жыхаром Баранавічаў і ўстанавілі ў яго перавышэнне выдаткаў над даходамі. Цяпер падаходны падатак для гараджаніна - 26% замест 13%.

Таксама ў 2023-м падвысілі да 20 адсоткаў стаўку падаходнага падатку з фізічных асоб што да даходаў, які атрымліваюць ІП, натарыусы ад адпаведнай дзейнасці. Раней гэты збор складаў 16 адсоткаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках