3 чэрвеня 2025, aўторак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пад Рабоцінам перамолваюць ужо трэцюю дывізію УС РФ

2
УСУ пад Рабоцінам перамолваюць ужо трэцюю дывізію УС РФ

Неўзабаве акупанты будуць выгнаныя з Такмака.

Контрнаступленне Узброеных сіл Украіны на Запарожскім фронце ідзе дастаткова павольнымі тэмпамі. Аднак там зараз адбываюцца працэсы, якія не абяцаюць Расеі нічога добрага – яе асноўныя сілы і рэзервы знішчаюцца ў гэтых баях.

Пра гэта, як паведамляе dialog.ua, распавёў у сваім блогу ў YouTube расейскі гісторык, вайсковы аглядальнік Зміцер Чарнышэўскі.

Цяпер, з ягоных слоў, на фронце ідуць баі мясцовага значэння. Больш за ўсё цікавы ўчастак у раёне Рабоціна, дзе ўжо прарваны некалькі ліній расейскай абароны. УС РФ, замест таго, каб залегчы ў абарону, праводзяць контратакі, чым пагаршаюць свае страты.

«Тое, што адбываецца зараз пад Рабоціна, выклікае аптымізм. Украінскія войскі ўжо перамолваюць трэцюю дывізію ПДВ. Дык яны да Такмака дакладна дойдуць», – распавёў Чарнышэўскі.

Раней ён адзначаў, што ўзяцце Такмака будзе няпростым для ўкраінцаў.

«Задача няпростая. Да Такмака яшчэ некалькі ліній умацаванняў расейскіх войскаў, рыхтаваліся яны даўно. Сам горад абнесены кругавым ланцугом абарончых умацаванняў. Пасля прарыву УСУ пад Рабоціна расейцы выкапалі дадаткова ўмацаванні ў тыле на адлегласці прыкладна 10-15 км ад месца прарыву. Такое адчуванне, што да Такмака давядзецца прагрызаць расейскую абарону», – распавёў экспэрт.

Ён адзначыў, што Такмак адыгрывае важнае значэнне для акупацыйнана войска РФ. Гэта адзін з двух лагістычных ланцужкоў, праз якія забяспечваецца расейскае войска на Поўдні Украіны. Другая – Крымскі мост. Без іх расейцам давядзецца пакінуць захопленыя тэрыторыі, у тым ліку Крым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках