Няўзораў: З Пуціным магчымыя эксцэсы
3- 1.10.2023, 13:58
- 10,772

Нават сібірская тайга перастала быць бяспечным месцейкам.
Асабістыя межы Пуціна няўмольна рухаюцца, скарачаючыся да памераў камеры ў Гаазе, піша вядомы публіцыст Аляксандр Няўзораў:
– Цяпер ён баіцца «высунуць нос» не толькі ў ПАР, Бразілію ці Батсвану. Нават сібірская тайга ўжо не з'яўляецца для яго бяспечным месцейкам.
Святкаваць свой дзень народзінаў сярод шышак і шойгаў Пуцін не наважыўся. Тайга, без ваганняў была выкрасленая ФСБ са спісу магчымых месцаў «адзначэння» паскуднай даты 7 кастрычніка.
Гэта зразумела. Для таго каб дыктатар мог адчуваць сябе даволі ўтульна, наваколлі Енісея трэба густа пакрыць комплексамі С-400, пад кожным мухаморам размясціць снайпера і праверыць усіх шчупакоў і буразубак на лаяльнасць.
Больш за тое, з тайгі давядзецца выдаліць усіх пясцоў.
Сустрэча з пясцом можа быць успрынятая балюча, як пуціным, так і ягонай світай.
Магчымыя эксцэсы.
7 кастрычніка – змрочны дзень чалавецтва.
«Снегіроўка» (радзільня №6), дзе вупір 71 год таму з'явіўся на свет – стала праклятым месцам нават паводле мерак Піцера.
(Радзільня №6, трэба сказаць, увогуле вызначылася ў частцы напаўнення свету самай адборнай нечысцю).
Цяпер, рыхтуючыся прыняць чарговае немаўля, кожны акушэр «Снегіроўкі» мімаволі кідае погляд на шафку, у якой захоўваюцца абцугі Ван Хувеля.
Тыя самыя, якіх чамусьці не было пад рукой 7 кастрычніка 1952 года.