19 траўня 2025, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мядзведзева пачалася істэрыка праз ракеты Тaurus

10
У Мядзведзева пачалася істэрыка праз ракеты Тaurus

Неадэкват запатрабаваў ударыць па заводах у Нямеччыне.

У Нямеччыне заявілі, што краіна павінна неадкладна даставіць ва Украіну дальнабойныя крылатыя ракеты Тaurus, і ўкраінцы маюць права выкарыстоўваць іх для нанясення ўдараў па расейскай тэрыторыі. На такія заявы ўжо істэрычна адрэагавалі ў РФ.

Намеснік кіраўніка Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў у Telegram пагражае Нямеччыне ўдарамі па заводах, на якіх вырабляюць гэтыя боепрыпасы, паведамляе УНІАН.

«Кіраўнік камітэта абароны ФРГ з цяжкавымаўленым прозвішчам... патрабуе неадкладна паставіць (Украіне – рэд.) ракеты Тaurus, каб кіеўскі рэжым мог наносіць ўдары па тэрыторыі Расеі для паслаблення забеспячэння нашага войска. Маўляў, гэта адпавядае міжнароднаму праву. Ну, у такім выпадку і ўдары па нямецкіх заводах, дзе гэтыя ракеты робяць, будуць поўнасцю адпавядаць міжнароднаму праву…» – заявіў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках