26 красавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыслаў Бяроза: Расейскія акупанты з упартасцю асла наступаюць на старыя граблі

5
Барыслаў Бяроза: Расейскія акупанты з упартасцю асла наступаюць на старыя граблі
Барыслаў Бяроза

Традыцыйнае галавацяпства суседнічае з адсутнасцю крэатыву.

Расейскае Мінабароны распаўсюдзіла фэйкавую заяву аб «аперацыі адплаты» ў Краматорску.

Сайт Charter97.org папрасіў пракаментаваць выдумку РФ народнага дэпутата Украіны 8-га склікання і экс-вайскоўца УСУ Барыслава Бярозу.

- Калі расейцы не могуць атрымаць ніякіх перамог на полі бою, яны прыдумляюць віртуальныя. Тут яны дзейнічаюць паводле старой цытаты: «За адсутнасцю гербавай пішуць і на простай». Таму тут нічога дзіўна.

У іх традыцыйнае галавацяпства суседнічае з адсутнасцю крэатыву. Таму расейцы прыдумалі фэйк аб тым, што патрапілі ў будынак інтэрната з украінскімі вайскоўцамі, але не ўлічылі факт, што ва Украіне ў вялікай колькасці знаходзяцца журналісты, якія хутка рэагуюць. Пасля таго, як РФ заявіла, што знішчаныя два інтэрнаты, туды адразу прыехалі заходнія журналісты агенцтва Reuters.

Яны знялі і паказалі відэа, што ні ў адно з гэтых ПТВ, па-першае, ніхто не патрапіў. Па-другое, найбліжэйшая яма за метры 50 ад гаражоў, што таксама вельмі дзіўна. Няма ні крыві, ні слядоў.

Фэйк быў разбураны першапачаткова і застаецца жыць толькі ў расейскай інфармацыйнай прасторы, дзе яго падсілкоўваюць расейскія прапагандысцкія медыі. Усё.

Учора мне тэлефанавалі некалькі заходніх СМІ, я даваў інтэрв’ю некалькім тэлеканалам. Ніводны з іх не прасіў зняпраўдзіць, а прасіў выказаць меркаванне. Зняпраўджванне ім ужо не патрабавалася, на Захадзе ўсе ўсё зразумелі.

У Расеі свая атмасфера. Калі ні вераць, што «адным стрэлам можна знішчыць 44 HIMARS» або калі скажаш, што нібыта знішчыў 600 украінскіх ваяроў, то гэта залічаць, то, мабыць, яны забыліся яшчэ адну старую прымаўку: «Колькі не кажы «халва» - у роце больш соладка не стане».

Мяне дзівіць крыху іншае. Расейцаў так узбудзіла ад таго, што ў Макееўцы загінула амаль 600 мабілізаваных, яле яны абсалютна індыферэнтныя да таго, што кожны дзень 500-700 расейцаў гіне ад УСУ. Вось гэтыя дзіўныя стасункі я не магу зразумець. Адных шкадуюць, а іншых - не. Можа, гэта традыцыйнае глупства Расеі, якое кагосьці ўзгадвае, а кагосьці замоўчвае.

Яшчэ адна рэч. На сёння можна казаць, што Украіна з 2014-га года атрымала надзвычайны баявы дозсвед і не размяшчае ў такіх памяшканнях баявыя часткі, а Расея працягвае, нягледзячы на тое, што ўжо не першы раз прылятае па вялікай колькасці вайскоўцаў у адным месцы.

Мы досвед атрымалі і выкарыстаем яго, а расейцы гэты досвед не могуць усвядоміць і працягваюць дзейнічаць паводле савецкіх лякалаў, а таксама далей губляць велізарную колькасць баявой сілы.

- На ваш погляд, ці працягнуцца «макееўкі»?

- Вядома, учора ж тое самае адбылося. Праўда, там колькасць чалавек была меншая, але таксама ў адно памяшканне іх пасялілі. Прыляцеў HIMARS - і мінус 30 акупантаў за адзін стрэл. Гэта працягнецца і далей. Разумееце, у іх вельмі своеасаблівы падыход да гэтага. Яны думаюць, «а раптам пранясе?». Спадзяюцца на адвечнае расейскае «авось», яны кожны раз наступаюць на граблі, якія б'юць іх па галаве.

Як людзі, няздольныя засвоіць досвед і ўсвядоміць памылку, яны працягваюць скакаць на гэтыя старыя граблі з упартасцю асла. Граблі працягваюць іх біць, знішчаць з дапамогай артылерыі і HIMARS расейскіх вайскоўцаў.

- Мы ведаем, што HIMARS маюць абмежаваны радыус паразы. Цяпер Украіна просіць у ЗША ракеты ATACMS, якія маюць далёкасць выкарыстання да 300 км. Калі вы атрымаеце гэтую зброю, ці чакаюць РФ «макееўкі» ў Крыме, Белгарадзе?

- Украіна будзе знішчаць ўсякую колькасць расейскай сілы або вайсковай тэхнікі, якая нясе небяспеку нашай краіне. Адпаведна, пад ударам будзе ўсё ў радыусе 300 км: баявыя часткі, склады, пераправы, склады з палівам. Падкрэслю, усё, што можа несці нам пагрозу, будзе атакаванае. Таму нам патрэбны такія ракеты.

Пытанне не стаіць аб тым, ці будзе гэтае ўзбраенне ва Украіны. Пытанне стаіць толькі ў тым - калі. Як толькі мы яго атрымаем, расейцы ў момант адчуюць усё хараство прылётаў па іх вайсковай структуры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках