У Пружанскім раёне працоўны памёр ад страты крыві
7- 25.01.2023, 18:22
- 9,686
Ён пашкодзіў сабе артэрыю.
У Пружанскім раёне працоўны забойнага цэха пашкодзіў сабе артэрыю на сцягне і памёр ад страты крыві.
Паводле звестак Берасцейскага УУС, няшчасны выпадак здарыўся 18 студзеня. Паведамляецца, што пры разробліванні тушаў буйной рагатай жывёлы 47-гадовы працоўны праз неасцярожнасць нанёс сабе рэзаную рану левага сцягна, пашкодзіўшы сцегнавую артэрыю.
Адзначаецца, што ад атрыманай траўмы працоўны памёр на месцы здарэння.