26 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Акадэміі навук: Кожны год у Беларусі фіксуюць да 80 землятрусаў

8
Кіраўнік Акадэміі навук: Кожны год у Беларусі фіксуюць да 80 землятрусаў

На гэтым фоне ўлады шукаюць месца для пабудовы другой АЭС.

Да 80 міні-землятрусаў фіксуецца ў Беларусі ў год, заявіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН) Уладзімір Гусакоў у эфіры прапагандысцкага тэлеканала «Беларусь 1».

Са слоў Уладзіміра Гусакова, усе геафізічныя ваганні рэгіструюцца спецыяльнымі сейсмічнымі датчыкамі, і, нібыта, нават выбухі на газаправодзе «Паўночны паток» былі зарэгістраваны.

Таксама кіраўнік НАН заявіў, што зараз праводзіцца пошук месца для будаўніцтва другой АЭС.

«Нам трэба абавязкова праводзіць маніторынг, якія працэсы з глебай адбываюцца. Мы зараз праводзім пошук месца для будаўніцтва яшчэ адной АЭС. Мы спачатку там вызначаем, наколькі спрыяльны рэгіён для будаўніцтва», - распавёў Гусакоў.

Цяпер сейсмічныя павярхоўныя датчыкі ўстаноўлены ў раёне Беларускай АЭС, паколькі там неабходна праводзіць геафізічны маніторынг.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках