26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер, які пагражаў Ціманоўскай, абвінавачаны ў парушэнні Кодэкса сумленнасці

6
Трэнер, які пагражаў Ціманоўскай, абвінавачаны ў парушэнні Кодэкса сумленнасці
Юры Майсевіч

Майсевічу выстаўленае абвінавачанне.

Падраздзяленне для забеспячэння сумленнасці ў лёгкай атлетыцы (AIU) выставіла абвінавачанне беларускаму трэнеру Юрыю Майсевічу за парушэнні Кодэкса сумленнасці World Athletics, звязаныя з адхіленнем спрынтаркі Крысціны Ціманоўскай ад Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіё ў жніўні 2021 года.

- Юрый Майсевіч, галоўны трэнер каманды Беларусі ў лёгкай атлетыцы на Гульнях, быў абвінавачаны ў парушэнні наступных стандартаў сумленнасці ў Кодэксе сумленных паводзін: Сумленнасць (Правіла 3.3.1), Годнасць (правіла 3.3.10) і Абарона рэпутацыі (правіла 3.3.17) .

Удзел Ціманаўскай у бегу на 200 мэтраў сярод жанчын быў прыпынены пасля таго, як яна скрытыкавала ў сацыяльных сетках трэнерскі штаб беларускай лёгкай атлетыкі за тое, што ён без яе ведама ўключыў яе ў эстафету 4×400 мэтраў.

AIU заявіў, што ў дачыненні да гэтых абставін адхілення Ціманоўскай з Алімпійскіх гульнях Майсевіч дзейнічаў несумленна і несправядліва; не змог абараніць годнасць спартоўкі, і ягоныя дзеянні з’яўляліся слоўным і псіхічным дамаганнем; і што ён наклікаў на лёгкую атлетыку ў цэлым благую славу, - гаворыцца ў заяве AIU.

- Важная роля AIU палягае ў абароне спартоўцаў ад прыгнёту. AIU старанна расследаваў гэтае пытанне і мяркуе, што ёсць нагода адказаць за парушэнне Кодэкса сумленных паводзін, - сказаў кіраўнік AIU Брэт Клацье.

Гэтае пытанне было перададзенае ў AIU Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і Сусветнай федэрацыяй лёгкай атлетыкі 30 верасня 2021 года. Майсевіч быў адным з двух беларускіх чыноўнікаў, чыя алімпійская акрэдытацыя была адкліканая МАК у сувязі з гэтай сітуацыяй.

Іншаму чыноўніку, Артуру Шумаку, абвінавачанні выстаўленыя не былі.

Як пісаў сайт Charter97.org, Юры Майсевіч брыдкай лаянкай пагражаў бягусе Ціманоўскай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках