4 траўня 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Санкцыі не працуюць»: Лукашэнка загаварыў пра амністыю

59
«Санкцыі не працуюць»: Лукашэнка загаварыў пра амністыю

Улады рыхтуюцца вызваліць частку палітвязняў.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў чарговую амністыю, якая будзе прымеркаваная да так званага «Дня народнага адзінства» 17 верасня. Але выпускаць плануюць не ўсіх.

Дыктатар зазначыў, што «сярод асуджаных ёсць самыя розныя людзі, у іх ліку тыя, хто выпадкова спатыкнуўся, хто ўчыніў злачынствы праз неасцярожнасць, а таксама нязначныя злачынствы, уключаючы дзеянні пратэставай накіраванасці».

Пры гэтым у Беларусі значна больш палітвязняў, чым той лік, які прэзентуюць праваабарончыя арганізацыі. Следчы камітэт абвясціў пра больш як 10 тысячаў крымінальных справаў пратэставай накіраванасці, што дазваляе ацаніць рэальныя маштабы рэпрэсій.

Санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі, забралі заходнія інвестыцыі, тэхналогіі, а таксама пазыкі і крэдыты, якія падтрымлівалі эканоміку краіны. Абвешчаная амністыя можа выкарыстоўвацца для спробы мінімізаваць санкцыйны ціск Захаду.

Беларуская апазіцыя настойвае на неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных, адвольна затрыманых у Беларусі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках