26 красавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў кастрычніку зменяць ПДР

11
У Беларусі ў кастрычніку зменяць ПДР

Якія навіны і для каго ўвядуць.

З 27 кастрычніка ў Беларусі абновяць правілы дарожнага руху. Сярод іншага прадугледжаны новаўвядзенні як для кіроўцаў, так і для раварыстаў і тых, хто ездзіць на электрасамакатах. «Блог Гродно» нагадвае, якія змены ў кастрычніку ўнясуць у ПДР.

Перавага кіроўцы ў руху

З 27 кастрычніка ўдакладняць, што перавага ў руху даецца кіроўцу, калі адлегласць паміж транспартам і пешаходам склала не менш як дзве паласы руху (пры іх наяўнасці).

Пры гэтым кіроўца будзе абавязаны саступіць пешаходам, якія не закончылі пераход, а таксама ўступіць дарогу раварыстам, якія заканчваюць скрыжаванне. Цяпер гэтае патрабаванне распаўсюджваецца толькі на пешаходаў.

Змяненні ў хуткасных абмежаваннях

Матацыклы, легкавыя аўтамабілі, грузавыя аўто масай да 3,5 тон змогуць ехаць па аўтамагістралях і дарогах з хуткасцю не больш за 120 км/г (замест 110 км/г), а аўтобусы — не вышэй за 100 км/г. На астатніх загарадных дарогах, як і цяпер, - не больш за 90 км/г (калі правіламі не прадугледжанае іншае).

Новаўвядзенне датычнае электрамабіляў

Некаторыя змены тычацца кіравання электратранспартам. Сярод іх - электрамабілям дазволяць ездзіць па паласе, якая прызначаная для руху грамадскага транспарту.

Сілкаванне электрамабіляў будзе ўважацца за прыпынак, а стаянка на месцах для сілкавання электрамабіляў будзе забароненая, іх можна будзе выкарыстоўваць толькі па прызначэнні.

З'явіцца новы дарожны знак

На пэўных тэрыторыях, напрыклад, у месцах шчыльнай жылой забудовы, з'явіцца новы дарожны знак "Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасцю руху". Яго наяўнасць будзе азначаць, што хуткасць у гэтым раёне не павінна перавышаць 30 км/г.

Змены для электрасамакатаў і сігвеяў

Электрасамакат, гіраскутар, сігвей, манаколаса з 27 кастрычніка будуць падпадаць пад вызначэнне “сродак персанальнай мабільнасці”.

Перамяшчацца на такіх прыладах трэба будзе па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па ходніку, пешаходнай дарожцы або ўзбочыне з хуткасцю не вышэй за 25 км/г, не ствараючы перашкоды для руху пешаходаў. Устанаўліваецца ўзроставае абмежаванне на выкарыстанне сродкаў персанальнай мабільнасці - з 14 гадоў. Але яно не будзе дзейнічаць у жылых і пешаходных зонах.

Новаўвядзенне для эвакуацыі аўто

З кастрычніка дабавіцца яшчэ некалькі падстаў для прымянення інспектарам ДАІ прымусовай эвакуацыі транспартнага сродку. Калі раней гэта было магчымым для машыны з кіроўцам-"бяспраўнікам", з "п'яным" артыкулам або за парушэнне правілаў прыпынку (стаянкі), то зараз такая мера можа быць прынятая і ў выпадку паркоўкі на месцы для інвалідаў (на аўто няма знака "Інвалід”) альбо месцы, якое прызначанае для сікавання электрамабіляў.

Што зменіцца пры выездзе на кругавое скрыжаванне

Пры ўездзе на кругавое скрыжаванне не трэба будзе падаваць светлавы сігнал павароту.

Блізкае святло фар

Таксама ўстанаўліваецца абавязак кіроўцаў у перыяд з 25 мая да 5 чэрвеня і з 25 жніўня да 5 верасня пры знаходжанні на дарогах у светлы час дня уключаць блізкае святло фар. Такім чынам у правілах дарожнага руху замацоўваюцца акцыі, якія праводзяцца ДАІ, прымеркаваныя да пачатку і заканчэння навучальнага года.

Забарона на перавозку п'яных на матацыкле

Акрамя таго, забараняецца перавозіць пасажыраў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, на матацыкле (акрамя бакавога прычэпа да яго) і мапедзе. Пры гэтым гэтыя асобы на патрабаваннн супрацоўнікаў ДАІ будуць абавязаны прайсці агляд.

Новаўвядзенні для раварыстаў

Некаторыя навіны тычацца веласіпедыстаў. Іх абавяжуць перамяшчацца па-за населенымі пунктамі ўвечары ў адзенні са святлоадбіўнымі элементамі. Выключэнне - язда па роварнай дарожцы.

Перасякаць праезную частку веласіпедыст будзе абавязаны па веласіпедным пераездзе або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці - па пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі ходніку або ўзбочын, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў. Пры гэтым раварыст будзе мець права не спешвацца.

Таксама будзе забаронена ездзіць на роварах, матацыклах і СПМ, не трымаючыся абедзвюма рукамі за стырно (выключэнне падача сігналу аб павароце) або не трымаючы ногі на педалях (падножках). Таксама ўвядуць забарону на перавозку на ровары пасажыраў-дзяцей да 7 гадоў без спецыяльнага сядзення, якое (засцерагае) ногі дзіцяці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках