6 траўня 2024, панядзелак, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт спрагназаваў узброеную правакацыю на мяжы Украіны і Беларусі

9
Экспэрт спрагназаваў узброеную правакацыю на мяжы Украіны і Беларусі

Пра яе падрыхтоўку сведчыць вайсковая тэхніка без маркіроўкі, якую ўжо падганяюць.

Вайсковы экспэрт і палкоўнік запасу УСУ Алег Жданаў мяркуе, што для таго, каб стварыць ілюзію наступу, расейцы могуць рыхтаваць новыя ўдары на фронце адразу з трох бакоў. Падчас аднаго з эфіраў ён нагадаў, што Крэмль цяпер заводзіць ва Украіну частку войскаў праз Крым, а таксама перакідае некаторыя сілы на запарожскі кірунак і Данбас.

«Удар на Запарожскім кірунку. У кірунку, дапусцім, Арэхава ці Запарожжа. Удар на Данбасе - Аўдзееўскі і Бахмуцкі кірунак, на Северск і Бахмут. І ўзброеная правакацыя на мяжы Беларусі і Украіны... Батальённа-тактычная група пойдзе ў наступ, ёй ахвяруюць і яна пойдзе як бы ў выведку боем на беларуска-ўкраінскай мяжы», – растлумачыў Жданаў.

Пра апошняе сведчыць, што да мяжы Беларусі і Украіны ўжо ідзе тэхніка. На ёй няма знакаў, але тады, калі будзе прынятая пастанова аб нанясенні ўдару, на яе могуць нанесці маркіроўку Менска, мяркуе Жданаў. На яго думку, так Уладзімір Пуцін будзе спрабаваць уцягнуць у вайну рэжым Аляксандра Лукашэнкі, аднак той, магчыма, і далей будзе прытрымлівацца пазіцыі «неўмяшання».

Не варта забываць, што цяпер ля ўкраіна-беларускай мяжы таксама працягваюцца вучэнні. Але экспэрт сумняваецца, што РФ пяройдзе да рэальных спробаў захапіць тры нашых вобласці, аднак выключаць такі варыянт да апошняга не варта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках