26 красавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ф'юры на трыбуне накаўтаваў рэслера адным ударам

8
Ф'юры на трыбуне накаўтаваў рэслера адным ударам

Відэафакт.

Брытанскі чэмпіён свету ў боксе ў суперцяжкой вазе паводле версіі WBC Тайсан Ф'юры падчас рэслінг-шоў WWE накаўтаваў аднаго з удзельнікаў дзейства, паведамляе «Новое время».

Непераможаны ўладальнік аднаго з самых прэстыжных паясоў наведаў імпрэзу ў якасці гледача.

Падчас шоў да яго на трыбуне накіраваўся адзін з рэслераў разам з суддзёй.

Калі яны падбеглі да месца, дзе сядзеў Тайсан, той устаў і ўдарам у галаву накаўтаваў удзельніка дзейства.

Пасля гэтага брытанец падняўся ў рынг, каб паразмаўляць з чэмпіёнам WWE Раманам Рэйнсам.

Раней Ф'юры абвясціў аб завяршэнні кар'еры праз тры дні пасля свайго вяртання ў спорт.

Пазней брытанец заявіў, што гатовы вярнуцца ў рынг дзеля бою з украінскім чэмпіёнам Аляксандрам Вусікам, калі яму дадуць паўмільярда.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках