20 красавiка 2024, Субота, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы паехалі на вучэнні АДКБ

17
Беларускія вайскоўцы паехалі на вучэнні АДКБ

Арменія адмовілася ад вучэнняў.

Беларускі вайсковы кантынгент з'ехаў у Казахстан для ўдзелу ў вучэннях, паведаміла прэс-служба Мінабароны. Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел адразу ў трох вучэннях.

Іх чакаюць супольныя вучэнні з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2022», спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі выведкі «Пошук-2022», спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2022».

Усе тры вучэнні праходзяць комплексна на палігоне «Матыбулак» у Казахстане з 26 верасня да 13 кастрычніка. Як паведамляецца, падчас вучэнняў «Эшалон-2022» будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а вучэнні з сіламі і сродкамі выведкі «Пошук-2022» накіраваныя на адпрацоўку пытанняў арганізацыі і вядзення выведкі ў інтарэсах падрыхтоўкі і правядзення супольнай аперацыі.

На вучэннях «Узаемадзеянне-2022» адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення супольнай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту.

Акрамя вайсковых, у гэтых вучэннях будуць таксама задзейнічаныя прадстаўнікі фармаванняў сіл спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС і МНС, якія ўваходзяць у склад калектыўных сіл аператыўнага рэагавання.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках