Ва Украіне ліквідаваны камандзір батальёна УС РФ
10- 27.09.2022, 16:39
- 16,952

Ён нарадзіўся ў горадзе, дзе напярэдадні расеец расстраляў вайсковага камісара, пратэстуючы супраць мабілізацыі.
Сёння ў вёсцы Новаільінску ў Бураціі пахавалі ліквідаванага ва Украіне акупанта. Прычым, не шараговага, а цэлага падпалкоўніка ўзброеных сіл РФ. Гаворка пра Арцёма Ігаравіча Колабава 1987 года нараджэння. Пра гэта паведамляюць у некралогах расейскіх сродкаў масавай інфармацыі.
Колабаў адбыў пяць «камандзіровак» у Сірыі і Украіне. Падчас апошняй камандаваў мотастралковым батальёнам. Знішчаны ён у баі.
Дарэчы, нарадзіўся Колабаў ва Усць-Ілімску Іркуцкай вобласці, дзе напярэдадні малады мужчына расстраляў вайсковага камісара, пратэстуючы супраць мабілізацыі. Чаму яго хавалі ў Бураціі, невядома.