У Пінскім раёне са школы-інтэрната ноччу ўцяклі трое падлеткаў
1- 27.09.2022, 10:26
- 3,560
Абвешчаны вышук.
У Пінскім раёне шукаюць траіх падлеткаў, якія сышлі з Малатковіцкай школы-інтэрната, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Віцязь".
Школьнікі пакінулі навучальную ўстанову ў ноч з 26 на 27 верасня. Самаму старэйшаму з іх – Яраславу Дырману – 15 гадоў, Канстанціну Базылюку – 14 гадоў, Расціславу Макарскаму – 13 гадоў.
Прыкметы
Яраслаў Дырман: рост 170 см, сярэдняга целаскладу, волас русы з грыўкай.
Адметныя прыкметы: радзімка справа над верхняй губой. Быў апрануты: чорная байка з каптуром, цёмныя штаны, чорныя красоўкі.
Расціслаў Макарскі: быў апрануты ў сінюю куртку са светлай маланкай, чорныя спартовыя штаны, цёмныя красоўкі, на спіне – шэры заплечнік.
Канстанцін Базылюк: рост 165 см, сярэдняга целаскладу, волас русы з грыўкай. Быў апрануты: цёмная куртка, цёмныя спартовыя штаны, цёмныя красоўкі ці кеды.