26 красавiка 2024, Пятніца, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ў складзе Войск тэрытарыяльнай абароны будзе створаны Кампанент аховы памежжа

3
У Польшчы ў складзе Войск тэрытарыяльнай абароны будзе створаны Кампанент аховы памежжа

Новае падраздзяленне будзе падтрымліваць Памежную службу ў абароне межаў Польшчы.

У Польшчы ў складзе Войск тэрытарыяльнай абароны будзе створаны Кампанент аховы памежжа, паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на віцэ-прэм'ера і міністра абароны Польшчы Марыуша Блашчака.

З ягоных слоў, новае падраздзяленне заклікана падтрымліваць Памежную службу ў абароне межаў Польшчы. Ён таксама адзначыў, што назва новага фармавання з'яўляецца адсылкай да даваеннага Корпуса аховы мяжы.

«Гэтая назва не з'яўляецца выпадковай. Такім чынам мы аддаём даніну даваеннай традыцыі, калі разам з Памежнай службай у якасці вайсковага фармавання існаваў Корпус аховы памежжа. Сёння ў рамках Войск тэрытарыяльнай абароны мы пачынаем арганізацыю гэтага кампанента», - сказаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Кампанент аховы памежжа Войск тэрытарыяльнай абароны будзе складацца з 10 батальёнаў. Ён будзе функцыянаваць у Падкарпацкім, Люблінскім, Падляскім і Вармінска-Мазурскім ваяводствах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках