25 красавiка 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піянткоўскі: Стаўкі за «галаву» Пуціна значна знізіліся

2
Піянткоўскі: Стаўкі за «галаву» Пуціна значна знізіліся

Расейскі дыктатар можа страціць уладу нават пасля не вельмі значнага поспеху УСУ на фронце.

Калі раней звяржэнне расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў РФ мог выклікаць нейкі вялікі поспех УСУ на фронце - напрыклад, вызваленне Херсона або знішчэнне Крымскага моста - то зараз стаўкі значна знізіліся. Пасля непапулярных пастаноў Пуціна зараз дастаткова невялікіх поспехаў украінскіх вайскоўцаў, каб прэзідэнта РФ адхілілі ад улады.

Так, звяржэнне расейскага дыктатара можа пацягнуць нават узяцце ваярамі УСУ Лімана. Пра гэта распавёў публіцыст Андрэй Піянткоўскі ў каментары «24 каналу».

«Я заўсёды казаў, што калі будзе вызвалены Херсон ці разбураны Крымскі мост, гэта зробіць шокавае ўражанне на расейскі народ і Пуцін страціць уладу. А цяпер скажу, што любы прыкметны поспех украінскага войска, узяцця, напрыклад, Лімана ўжо будзе канцом Пуціна», – адзначае Піянткоўскі.

Ён падкрэсліў, што фактычна ў Расеі пачаліся ўжо працэсы распаду рэжыму Пуціна. Пасля таго, як расейскі дыктатар абвясціў частковую мабілізацыю, яго пачалі праклінаць усе, адзначае публіцыст.

«Бо, калі паглядзець расейскія сацсеткі, зараз Пуціна праклінаюць усе – і апаненты вайны, і мільёны людзей, якіх у любы момант могуць схапіць і адправіць на фронт. Гэта робяць ужо зараз», - кажа ён.

Вярхушка ўлады ў РФ спачатку паабяцала, што будуць забіраць на фронт толькі самых дасведчаных людзей. Аднак ужо няўзброеным вокам відаць, што гэтае абяцанне было забыта, і цяпер «грабуць» усіх - нават тых, хто ніколі не служыў.

Таксама Піянткоўскі звярнуў увагу, што зараз ёсць сур'ёзнае напружанне паміж Пуціным і расейскімі генераламі. Бо калі войска церпіць паразу то ўзнікае пытанне, хто ў гэтым вінаваты. І зараз Пуцін спрабуе перавесці стрэлкі на генералаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках