7 снежня 2022, Серада, 8:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет расказаў пра надвор'е на найбліжэйшы тыдзень

Белгідрамет расказаў пра надвор'е на найбліжэйшы тыдзень

Сёлета верасень не па сезоне прахалодны.

Любімай многімі цёплай і сухой залатой восені ці «бабінага лета» да канца верасня не будзе, паведамілі сіноптыкі Белгідрамета.

Яны канстатавалі, што сёлета верасень не па сезоне прахалодны - і такая тэндэнцыя захаваецца да канца месяца. У найбліжэйшы тыдзень характар надвор'я будзе няўстойлівым.

На выхадных 24 і 25 верасня, а таксама ў пачатку наступнага тыдня захаваецца паніжаны тэмпературны рэжым: уначы ў сярэднім па краіне будзе +1°C..+8°C. У суботу, 24 верасня, па захадзе Беларусі і ў нядзелю па ўсёй краіне ападкаў не чакаецца. Але дажджы прыйдуць у буднія дні.

У ноч на нядзелю і панядзелак у асобных раёнах Беларусі чакаюцца начныя замаразкі да -2°C. Сіноптыкі параілі тым, хто яшчэ не прыбраў ураджай, паклапаціцца і схаваць яго. Удзень тэмпература будзе блізу +10°C..+17°C.

З аўторка ночы крыху пацяплеюць - ад +5°C да +12°C, удзень слупок тэрмометра таксама дадасць пару градусаў: у сярэднім па краіне будзе +11°C..+18°C, а па поўдні да +19°C.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».