26 красавiка 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя: Права вета ў ААН павінна быць скасаванае

15
Турцыя: Права вета ў ААН павінна быць скасаванае

Стамбул прапанаваў маштабную рэформу Рады бяспекі арганізацыі.

Турцыя выступае за рэфармаванне ААН. У МЗС Турцыі прапануюць скасаваць права вета ў Радзе Бяспекі ААН.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу, перадае TRT.

Турцыя выступае за тое, каб усе краіны былі прадстаўленыя ў Радзе бяспекі на ратацыйнай аснове.

«Вядома, крытэры вызначаюцца ў адпаведнасці з колькасцю насельніцтва кожнай краіны, яны вывучаюцца ў адпаведнасці з памерам і геаграфічным размеркаваннем, але, з іншага боку, права вета павінна быць скасаванае. Яны маюць альтэрнатыву, кваліфікаваную большасць, то бок пастанова можа быць прынятая дзвюма трацінамі галасоў. Сёння, калі адна краіна кажа «не», пастанова не прымаецца», - адзначыў ён.

Са слоў Чавушаглу, Турцыя выступае за скасаванне права вета, паколькі інстытуты ААН, уключаючы Раду Бяспекі павінны быць больш эфектыўнымі, прыкметнымі, адпавядаць чаканням і патрэбам.

«Пастановы, прынятыя на платформе, дзе галасуюць усе краіны, несапраўдныя. Усё залежыць ад 5 краін. Наша разуменне рэформы павінна быць усёабдымным, права вета павінна быць скасаваная», - дадаў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках