26 красавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бураціі прачэсваюць вёскі ў пошуках мужчын і ўручаюць позвы а 4-й раніцы

16
У Бураціі прачэсваюць вёскі ў пошуках мужчын і ўручаюць позвы а 4-й раніцы

Мабілізацыя на вайну этнічных груп у РФ ператварылася ў беззаконне.

Пасля абвяшчэння расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным мабілізацыі ў Бураціі «прачэсваюць вёскі» і прыходзяць да людзей уначы. Пра гэта паведаміла прэзідэнтка фонду Свабодная Бурація Аляксандра Гармажапава ў інтэрв'ю DW, апублікаваным у пятніцу, 23 верасня.

Са слоў праваабаронцы, позвы ўручаюць пенсіянерам, людзям з пратэзамі, тым, хто нядаўна перанёс сур'ёзную аперацыю, і тым, у каго пад апекай дзіця з інваліднасцю, а таксама прыходзяць да людзей на працу.

«Бурація вызначылася на гэты раз тым, што позвы ўручалі ноччу. Да людзей стукаліся а трэцяй-чацвёртай гадзіне раніцы, каб аддаць позвы. Вёскі прачэсвалі ўздоўж і ўпоперак. Вядома, гэта ніякая не частковая, а паўнавартасная мабілізацыя… Я думаю, што гэта была адна з самых страшных начэй у гісторыі Бураціі, бо гэта беспрэцэдэнтна», - заявіла яна.

Раней дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што непрапарцыйная масавая мабілізацыя ў Бураціі і Якуціі - гэта «сапраўдныя этнічныя чысткі» з боку Крамля.

21 верасня расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін абвясціў у краіне «частковую мабілізацыю». Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу пасля абвяшчэння мабілізацыі казаў, што ў войска збіраюцца набраць 300 тысяч рэзервістаў. Са звестак СМІ, дыктатар хоча набраць 1 мільён расейцаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках