24 красавiка 2024, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напалоханы Лукашэнка расказаў, як з яго і «ябацек» будуць «лупіць скуру»

83
Напалоханы Лукашэнка расказаў, як з яго і «ябацек» будуць «лупіць скуру»
ФОТА: ТАСС

Дыктатар трызніў у Хатыні.

Лукашэнка заявіў, што ўвесь час знаходзіцца "на варце", і яму гэта "абрыдла".

Пра гэта дыктатар заявіў 23 верасня падчас наведвання мемарыяла "Хатынь", паведамляе ягоная прэсавая служба.

Лукашэнка ў атачэнні сваіх чыноўнікаў чарговы раз пачаў трызніць аб тым, што яму «абрыдла» быць ва ўладзе.

- Слухайце, ды мне гэта ўжо абрыдла. Я ўжо не ведаю, за кошт чаго я наогул… І ўдзень, і ўначы ты заўсёды на варце. А з іншага боку, думаю: «Ну добра, добра. Плюнуў, пайшоў. А што будзе з вамі? І дзе гарантыя, што... Дзе гарантыя? Гарантыі няма.

Напалоханы дыктатар маляўніча апісваў, як з яго і ягоных паслугачоў у такім выпадку будуць «лупіць скуру»:

- І тады пачнуць павольна, знізу ўгору або згары долу скуру лупіць. І я, калі буду жывы, як я буду жыць? Ці дзеці мае - мяне не будзе, як яны будуць жыць? - падзяліўся Лукашэнка сваімі хваляваннямі.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках