29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк Каліноўскага - гэта дыямент

16
Полк Каліноўскага - гэта дыямент

Развіццё падзей вакол беларускіх добраахвотнікаў найбліжэйшы час будзе дынамічным.

Украінскі народны дэпутат ад кіруючай партыі «Слуга народа» Багдан Ярэменка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» заклікаў падтрымаць полк Кастуся Каліноўскага:

- Назірайце за палком імя Кастуся Каліноўскага. Назірайце і дапамагайце.

Цяпер гэта падраздзяленне УСУ, якое складаецца з выхадцаў з Беларусі. Нароўне з украінцамі беларусы ваююць за незалежнасць Украіны.

Камандаванне і байцы палка кожны раз больш пачынаюць усведамляць сваю ролю не толькі як баявой часткі, але і як беларускай апазіцыйнай палітычнай арганізацыі.

І гэты рух можа мець далёкасяжныя наступствы, бо полк ужо мае прызнанне як у самой Беларусі, так і сярод вельмі розных беларускіх апазіцыйных сіл у выгнанні. Палку пакуль не стае палітычнага прадстаўніцтва, але ў яго няма праблем з рэпутацыяй.

Дзейнасць палка ва Украіне, дакладная служба нашай дзяржаве падчас ваенных выпрабаванняў, ставіць перад намі маральную дылему - пасля развязання сваіх праблем дапамагчы беларусам раўзвязаць іх праблемы. А самае галоўнае - мы маем такое запатрабаванне, а зараз яшчэ і маем дакладнага праверанага хаўрусніка для гэтага.

Думаю, што развіццё падзей вакол палка неўзабаве будзе дынамічным. І рэкамендаваў бы ўкраінскім уладам не марнаваць час на скампраметаваных, непапулярных, а дзе-нідзе і недалёкіх беларускіх апазіцыйных лідараў, а ацаніць дыямент, што воляй лёсу апынуўся ў нашых руках.

Сачыце і дапамагайце. Гэта і наша будучыня, і будучыня ўсяго рэгіёна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках