26 красавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа абнавіла рэкорд у вытворчасці сонечнай энэргіі

3
Еўропа абнавіла рэкорд у вытворчасці сонечнай энэргіі

Больш за ўсё сонечнай энэргіі вырабілі ў Нідэрландах.

Гэтым летам вытворчасць сонечнай энэргіі ў Еўразвязе дасягнула рэкорднай адзнакі 12,2% агульнага аб'ёму вырабленай энэргіі, падлічылі ў незалежным аналітычным цэнтры ў пытаннях клімату і энэргетыкі Ember, піша «Европульс».

На падлікі аналітыкаў, гэтая энэргія каштавала б 29 мільярдаў еўраў, калі б яе вырабілі на выкапнёвым паліве.

Больш за ўсё сонечнай энэргіі вырабілі ў Нідэрландах, дзе яе доля склала 23 адсоткі. За імі ідуць Нямеччына (19%) і Гішпанія (17%).

На падлікі Ember, сонечныя батарэі ўсё яшчэ вырабляюць менш электраэнэргіі, чым вугальныя электрастанцыі ў Еўропе, таму, каб дасягнуць мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў да 55% да 2030 года, краінам ЕЗ трэба падвоіць колькасць сонечных установак.

Ад вугалю як крыніцы энэргіі адмовіліся ўжо некалькі еўрапейскіх краін; многія вызначылі, у якім годзе яны перастануць выкарыстоўваць вугаль (сачыць за развіццём падзей можна тут).

Мінулым летам вытворчасць сонечнай энэргіі ў ЕЗ упершыню дасягнула адзнакі 10 адсоткаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках