26 красавiка 2024, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі банк пачаў спаганяць 300 рублёў за адкрыццё рахунку

5
Беларускі банк пачаў спаганяць 300 рублёў за адкрыццё рахунку

Пакуль толькі з нерэзідэнтаў.

Банк «БелЗЭБ» змяніў плату за адкрыццё рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце нерэзідэнтамі. Пра гэта раніцай 16 верасня паведаміла прэс-служба фінустановы ў сваім тэлеграм-канале.

З 15 верасня плата за адкрыццё рахунку для замежнікаў складзе 300 рублёў за кожны рахунак.

Пры гэтым, паводле дзейных тарыфаў, адкрыццё разліковага банкаўскага рахунку нерэзідэнтамі ў рамках «заробкавых праектаў» застаецца бясплатным.

Нагадаем, попыт на «картачны турызм» у краінах СНД сярод расейцаў пачаў расці пасля сыходу з расейскага рынку Visa і Mastercard. Найбольш папулярнымі краінамі для афармлення банкаўскіх картаў сярод грамадзян Расеі сталі Кыргызстан, Узбекістан, Арменія, Казахстан і Таджыкістан.

Расейцы таксама пачалі ездзіць у Менск, каб аформіць карты Visa і MasterCard у беларускіх банках. Яны не могуць плаціць беларускімі картамі на расейскіх платформах ці ў расейскіх крамах. Але імі можна аплачваць замежныя сэрвісы і падпіскі ў App Store і Google Play, карыстацца імі за мяжой.

Напрыклад, Беларусбанк паведаміў, што з боку грамадзянаў Расеі назіраецца ўстойлівы павышаны попыт на карты – у II квартале гэтага года ў параўнанні з I колькасць заявак павялічылася на 58,7%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках