16 красавiка 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі карабель каля Крыма ахуталі клубы чорнага дыму

52
Расейскі карабель каля Крыма ахуталі клубы чорнага дыму

Экспэрты кажуць аб патраплянні ўкраінскай ракеты па фрэгаце «Васіль Быкаў».

У Чорным моры паблізу акупаванага Расеяй Севастопаля зафіксавалі дзіўныя паводзіны расейскага вайсковага карабля.

У чацвер, 4 жніўня, расейскі вайсковы карабель паблізу акупаванага Севастопаля раптам пачаў выпускаць дым, пасля чаго знік у клубах чорнага дыму.

Пра гэта паведаміў у Twitter вайсковы марскі экспэрт HI Sutton паводле праекту OSINT, апублікаваўшы адпаведныя фота.

Экспэрт выказаў здагадку, што маскаванне расейскага карабля з дапамогай дымавых прынад не дапамагло яму выратавацца ад патрапляння ўкраінскай ракеты. Маўляў, менавіта таму яго агарнулі клубы чорнага дыму. Аднак дакладнай інфармацыі на гэты конт няма.

Паводле ягоных слоў, на фота адлюстраваны патрульны карабель праекта 22160 тыпу «Васіль Быкаў». Караблі гэтага тыпу могуць мець на ўзбраенні 8 крылатых ракет «Калібр».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках