6 траўня 2024, панядзелак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта толькі пачатак: Названыя новыя мэты УСУ ў Крыме

3
Гэта толькі пачатак: Названыя новыя мэты УСУ ў Крыме

Крымчанін расказаў пра сітуацыю на паўвостраве пасля ўдараў па Севастопалі і Керчы.

У чацвер, 18 жніўня, на авіябазе Бельбек, якая з'яўляецца самай буйной у акупаваным Крыме, прагучалі выбухі. Там спрацавала СПА акупантаў, але УСУ не збіраецца спыняцца – будуць новыя ўдары па ваенных аб'ектах паўвострава.

Пра гэта крымскі актывіст Васіль Самойлаў расказаў у эфіры Апостраф TV.

«На аэрадроме Бельбек, на жаль, спрацавала СПА гэтак жа, як і ў Керчы. Аднак быў выбух у Бельбеку з дэтанацыяй складу БК, але не так моцна, як у Джанкоі, і пажар лакалізаваўся. Адзін са складоў усё ж узарваўся і павінны быць як мінімум пацярпелыя. Але сам факт, што такі выбух быў у Бельбеку – “вата” і рашысты ў Крыме вельмі напалоханыя», – сказаў ён.

Паводле словаў Васіля Самойлава, інфармацыя акупантаў, што збілі беспілотнікі над Севастопалем і Керчынскім мостам, пакуль не пацвярджаецца.

На стан 18 жніўня на авіябазе ў Бельбеку, пасля выбухаў у Навафёдараўцы, знаходзілася 30 самалётаў – гэта значыць, гэта найбуйнейшы ваенны аэрадром.

Крым накрылі масавыя панічныя настроі: «панаехалыя» расейцы ўцякаюць з паўвострава. На выездах з Севастопаля акупанты паставілі блокпасты. Шмат людзей з'язджае.

«У Севастопалі зразумелі, што гэта толькі пачатак, хоць думалі, што Севастопаль абаронены больш, чым Джанкой, але цяпер іх разуменне змянілася», – расказвае Самойлаў.

Ён дадаў, што партызаны Крыма перадаюць выведцы УСУ звесткі пра перамяшчэнне тэхнікі і сілаў акупантаў па паўвостраве і Херсоншчыне. У лагістычным плане расейцам цяпер складана выкарыстоўваць Крым як лагістычную базу. У выніку дэтанацыі было пашкоджана блізу 10 км чыгуначнага палатна. Усе чыгуначныя зносіны Крыма спыніліся – яны цалкам адсутнічаюць, нягледзячы на заявы акупацыйных уладаў пра хуткі рамонт.

«Якія могуць быць наступныя цэлі для ўдараў? Гэта ваенны аэрапорт Кача ў Севастопалі, а таксама Кастрычніцкае і Гвардзейскае», – заявіў Самойлаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках