Новыя выбухі ў Крыме: ваенныя экспэрты назвалі пяць прычын
1- 19.08.2022, 7:46
- 15,840
Гэта можа быць часткай аперацыі для вызвалення заходняга берага Дняпра.
У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW) заявілі, што не валодаюць дакладнай інфармацыяй аб паходжанні і наступствах выбухаў, якія прагучалі ў акупаваным Крыме 18 жніўня.
Ваенныя аналітыкі пералічылі пяць магчымых прычын нядаўніх выбухаў у раёне расейскай авіябазы «Бельбек» у Севастопалі і Керчы.
ISW адзначае, што не можа самастойна праверыць, ці збілі расейскія СПА ўкраінскі беспілотнік, і ці быў увогуле які-небудзь беспілотнік у Керчы ці Бельбеку.
Экспэрты Інстытута пералічылі магчымыя прычыны выбухаў у Севастопалі і Керчы:
атака УСУ;
дзеянні ўкраінскай выведкі;
дрэннае абыходжанне расейцаў са сваёй тэхнікай;
паспяховыя дзеянні расейскага СПА;
расхістаныя нервы расейскіх акупантаў, якія, магчыма, рыхтуюцца да нападаў у раёнах, якія раней лічыліся недасяжнымі для ўкраінскага войска.
На думку ISW, украінскія войскі, магчыма, прадоўжаць кампанію нанясення ўдараў па вайсковых аб'ектах Расеі ў акупаваным Крыме, каб аслабіць магчымасці лагістыкі акупантаў і іх магчымасці падтрымкі аперацый на заходнім беразе Дняпра.
Нагадаем, у часова акупаваным Крыме ў чацвер, 18 жніўня, паведамілі аб магутных выбухах у раёне найбуйнейшай расейскай авіябазы «Бельбек». Таксама ў Керчы мясцовыя паведамілі аб мінімум двух выбухах. Са слоў відавочцаў, гукі гучных выбухаў раздаліся ў раёне Крымскага моста.