2 траўня 2024, Чацвер, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барсэлоне журналісты выпадкова знялі ў сюжэце крадзеж

2
У Барсэлоне журналісты выпадкова знялі ў сюжэце крадзеж

Відэафакт.

Гарадская гвардыя Барсэлоны ідэнтыфікавала і затрымала злодзея, які скраў торбу на пляжы, дзякуючы таму, што працэс выкрадання патрапіў на камеры журналістаў. Прадстаўнікі СМІ на той час рабілі рэпартаж аб турызме. Пра гэта паведамляе El Pais.

Інцыдэнт здарыўся ў 13 жніўня. Камандая TVE, якая брала каментар у турыста, выпадкова захавала момант, калі на заднім плане злодзей, адзеты ў цёмнае адзенне і кепку, узяў торбу адпачывальніка і пайшоў з ёй, прайшоўшы проста пад камерай.

На той момант журналісты не зразумелі таго, што адбываецца. Яны ўбачылі крадзеж пазней пры пераглядзе сюжэту, які адправілі ў паліцыю.

Відэа ўжо стала вірусным у сацсетках, дзякуючы чаму і ўдалося ўстанавіць асобу злодзея і затрымаць яго.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках