26 красавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-брамнік каманды Беларусі ў хакеі Мільчакоў закончыў кар'еру

6
Экс-брамнік каманды Беларусі ў хакеі Мільчакоў закончыў кар'еру
ДЗМІТРЫ МІЛЬЧАКОЎ

Ён будзе працаваць трэнерам у Швэцыі.

Экс-брамнік каманды Беларусі і менскага "Дынама" Дзмітрый Мільчакоў закончыў кар'еру ў 36 гадоў.

Былы хакеіст будзе працаваць трэнерам у клубе "Ханальс Кінгс" з чацвёртага дывізіёна чэмпіянату Швэцыі, перадае hanhalsif.se.

Мільчакоў пачынаў кар'еру ў сістэме швэдскага МОДА. Затым беларус выступаў за менскі "Юніёр", мінскае "Дынама", "Віцебск", "Гомель", жлобінскі "Металург", "Юнацтва", чэшскую "Пльзень", казахстанскі "Арлан" і расейскі АКМ.

У рэгулярных чэмпіянатах КХЛ Мільчакоў правёў 42 матчы, адбіўшы 91.8% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2.31. У плэй-оф у актыве Дзмітрыя чатыры гульні (88.2%, 3.26).

У складзе каманды Беларусі Мільчакоў ездзіў на пяць чэмпіянатаў свету (6 матчаў, 87.8%, 4.22) і правёў адну гульню ў алімпійскай кваліфікацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках