29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці палітвязня Дзяніса Івашына паставіла на месца прапагандыстку

9
Маці палітвязня Дзяніса Івашына паставіла на месца прапагандыстку

Жанчына адправіла лукашыстку следам за рускім караблём.

Лукашэнкаўская журналістка спытала маці палітвязня Дзяніса Івашына, навошта яна прыйшла да будынку суда. Жанчына адказала, што хоча "паслаць усіх за рускім караблём", паведамляе "Вясна".

Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо 521 дзень. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года. Адразу Івашын праходзіў падазраваным паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў), пазней яму выставілі абвінавачанне яшчэ і паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса нібыта ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

Разгляд справы Івашына пачаўся сёння ў Гарадзенскім абласным судзе. Справа слухаецца ў закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках